Logo Polskiego Radia

Беларускі “Сіні аўтамабіль” у Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2012 08:00
  • Беларускі “Сіні аўтамабіль” у Варшаве].mp3
У пятніцу вечарам беларускі артыст Алег Чэчэнеў выступіў у Варшаве на Міжнароднай сустрэчы тэатраў аднага актора.

/

Спатканьні пачаліся 29 сакавіка й праходзяць пад назвай “Польскі тэатар і ўсходнія сябры”. Гэта агляд аднаасабовых тэатральных артыстаў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Летувы й Расеі.

Беларусь у гэтым годзе прадставіў актор Маладзечанскага драматычнага тэатра Алег Чэчэнеў са спэктаклем “Сіні аўтамабіль”. Паказ адбыўся 30 сакавіка на расейскай мове.

Спэктакль адкрывае перад гледачом творчую кухню драматурга. Герой – пісьменьнік, які шукае натхненьня на новы твор. Кожная тэма падаецца яму неадпаведнай, несапраўднай. У рэшце рэшт, ён вырашае распавесьці пра сваё жыцьцё. Аказалася, што самым шчасьлівым ён адчуваў сябе ў дзяцінстве падчас гульні зь сінім аўтамабілем.

Спэктакль быў адзначаны на Міжнародным фэстывалі монадрамы ў 2003 годзе й на Міжнародным фэстывалі „ZVAIGZNE 2006” у Рызе. У 2010 актор быў узнагароджаны на 8 Міжнародным фэстывалі тэатраў аднаго актора ў Маскве.

Аўтар спэктакля Яраслаў Стэльмах загінуў у аўтакатастрофе.

Алег Чэчэнеў скончыў Менскі інстытут культуры. Выканаў больш за 30 роляў. Цяпер ён працуе ў тэатры ў Маладзечне.

Міжнародная сустрэча тэатраў аднога актора праходзіць у Польскім тэатры ў Варшаве. Як згадвалася на пачатку тэма сустрэчы гучыць: “Польскі тэатар і ўсходнія сябры”. Тэма вельмі блізкая ідэі Польскага тэатра аб будаваньні мастоў паміж Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропамі, а таксама стварэньня магчымасьці дыялёгу пры пасярэдніцтве спэктакля.

Мы сустрэліся з Алегам Чэчэневым і пагутарылі пра спэктакль “Сіні аўтамабіль” і стаўленьне актора да монаспэктакляў.

Размову слухайце ў далучаным гукавым файле.

tags: by-audio
Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us